Мілена Іванаўна Рудніцкая
Мілена Іванаўна Рудніцкая | |
---|---|
укр.: Мілена Рудницька | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1976 (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Pavlo Lysiak[d] |
Дзеці | Ivan Lysiak Rudnytsky[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, актывіст за права жанчын, палітык, пісьменніца |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Міле́на Іванаўна Рудні́цкая (укр.: Мілена Рудницька), у замужжы Лысяк (15 ліпеня 1892, Збораў, Аўстра-Венгрыя — 29 сакавіка 1976, Мюнхен, Германія) — украінская грамадска-палітычная дзяячка, журналістка, пісьменніца, настаўніца. Старшыня цэнтральнай управы Саюзу ўкраінак. Піянерка ўкраінскага фемінізму. Доктарка філасофіі (1917)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 15 ліпеня 1892 г. у горадзе Збораў (цяпер Цярнопальская вобласць) у сям’і ўкраінца Івана Рудніцкага і яўрэйкі Іды Шпігель. Пры хрышчэнні яе маці ўзяла сабе імя Вольга[3].
Навучалася ў Львоўскім, потым Венскім універсітэтах[2].
Была выкладчыцай Вышэйшых педагагічных курсаў у Львове (1921—1928), адна з ідэолагаў і асноўных актывістак жаночага руху ў Заходняй Украіне ў 1920—1930-я гады[4].
Старшыня цэнтральнай управы Саюзу ўкраінак (пад яе старшынствам саюз вырас у моцную нацыянальную арганізацыю), З’езда ўкраінак у Станіслававе (1934), Сусветнага союза ўкраінак, палітычнай жаночай арганізацыі «Дружина Княгині Ольги»; рэдактарка двухтыднёвіку «Жінка» (1935—1939), часопісу «Жіночий вістник» (1922); удзельніца і прадстаўніца ўкраінскіх жанчын на міжнародных жаночых кангрэсах. Актыўная член УНДА (Украінскае нацыянальна-дэмакратычнае аб’яднанне), была паслом у польскім сейме (1928—1935 гг., працавала ў яго камісіях па адукацыі і замежных справах)[5].
Як дэлегатка Украінскага парламенцкага прадстаўніцтва яна абараняла ўкраінскія петыцыі ў Лізе Нацый, у прыватнасці ў справе г.зв. пацыфікацыі і голаду ў Савецкай Украіне, мела кантакты з урадавымі і грамадскімі коламі Заходняй Еўропы, выступала на міжнародных кангрэсах[5].
З 1939 года ў эміграцыі: Кракаў, Берлін, Прага, Жэневу (дзе з 1945 па 1950 г. была дырэктаркай Украінскага дапаможнага камітэта), Нью-Ёрк і Мюнхен[5].
Значная частка творчасці М. Рудніцкай прысвечаная журналістыцы. У 1918 г. была супрацоўніцай штотыднёвіку «Наша мэта» (Львоў), у 1922—1925 гг. рэдагавала штотыднёвую старонку ў газеце «Діло», у 1935 г. была рэдактаркай двухтыднёвіку «Жінка» (ідэалагічны орган Саюзу ўкраінак). З 1919 г. выступала ў друку на палітычныя, фемінісцкія і асветніцкія тэмы[6].
Пахаваная ў Мюнхене. У 1993 годзе перапахаваная ў Львове ў фамільнай магіле на Лычакіўскіх могілках[7].
Фемінізм Мілены Рудніцкай
[правіць | правіць зыходнік]Мілена Рудніцкая пачынала як актывістка жаночага руху, але стала да ўсяго фемінісцкім ідэолагам. Яна не засяроджвалася на жаночых справах, а ішла далей — палітызавала «жаночае пытанне»[8]. Калі Гітлер прыйшоў да ўлады, Рудніцкая напісала сатырычны артыкул, які з’явіўся ў часопісе «Жіночий голос», у якім апісвала погляд рэжыму, што жанчыны — гэта пачвары, у якіх няма мэты, акрамя як гатаваць ежу, прыбіраць і нараджаць дзяцей. У той час, калі ўкраінскія жанчыны прытрымлівалася іншай думкі, паводле якой, жанчына мусіць быць палітычна свядомай, актыўнай і сацыяльна прадпрымальнай[9].
У іншым артыкуле яна пазначыла, чаму выбрала фемінізм — шлях да роўнасці: «Роўнасць была для нас толькі сродкам увайсці ў грамадскае жыццё як вырашальны і суадказны фактар, які дазволіў нам асэнсаваць, пераўтварыць свет, сфарміраваны мужчынамі»[10].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Українська дійсність і завдання жінки» (1934),
- «Західна Україна під більшовиками» (1958),
- «Дон Боско. Людина, педагог, святий» (1963),
- «Невидимі стигмати» (1970)[7].
Зноскі
- ↑ Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 305. — ISBN 978-966-8955-00-6
- ↑ а б Мельничук Б., Щербак Л. Рудницька Мілена Іванівна… — С. 206.
- ↑ Український тиждень — Жінка проти системи: modus operandi Мілени Рудницької 16 грудня 2016 р, https://tyzhden.ua/History/181096
- ↑ Пода О. Гендерний світ публіцистики Мілени Рудницької // Образ: щорічний науковий збірник — К., 2010. — Вип. 10, с. 50-59, https://web.archive.org/web/20131227021941/http://archive.nbuv.gov.ua/portal/Soc_Gum/obraz/2009_10.pdf
- ↑ а б в Дядюк М. С. Рудницька Мілена // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2012. — Т. 9: Прил — С. — С. 352.
- ↑ Мельничук Б., Щербак Л. Рудницька Мілена Іванівна // Тернопільський енциклопедичний словник: у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль: Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3: П — Я. — С. 206.
- ↑ а б М. Дядюк. Рудницька Мілена // Політична енциклопедія. Редкол.: Ю. Левенець (голова), Ю. Шаповал (заст. голови) та ін. — К.: Парламентське видавництво, 2011. — с. 644.
- ↑ Клара Гудзик. Поборниця жіночого рівноправ’я // День. — 2001. — 7 березня, https://day.kyiv.ua/uk/article/ukrayina-incognita/pobornicya-zhinochogo-rivnopravya
- ↑ Марта Гавришко. Галицькі феміністки 1930-х: нацистське «Кухня-Церква-Діти» не для нас // Історична правда. — 2010. — 29 грудня, https://www.istpravda.com.ua/articles/4d1b2eeed4e08/
- ↑ Львівські феміністки. Мілена Рудницька // Газета по-львівськи. — 2005. — 4 березня.
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ва Украіне
- Памерлі 29 сакавіка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Збораве
- Палітыкі Украіны
- Журналісты Украіны
- Настаўнікі Украіны
- Феміністкі Украіны
- Украінская дыяспара
- Педагогі Украіны